Бастунец

У рамках праекту “Урад для народа” падрыхтавана альтэрнатыўная канцэпцыя рэфармавання медыйнай сферы пад рэдакцыяй старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца.

Круглы стол па абмеркаванню альтэрнатыўнай Канцэпцыі запланаваны ў Менску на 12 лістапада 2015 г.

Запрашаем далучацца да абмеркавання альтэрнатыўнай канцэпцыі рэфармавання медыйнай сферы.Вы можаце спампаваць для азнаямлення тэкст Канцэпцыі рэфармавання медыйнай сферы (81 Kb) і дасылаць Вашы прапановы на электронны адрас: abcbelarus@gmail.com

Даведка. Праект «Урад для народа» — гэта распрацоўка пакета законапраектаў і іншых нарматыўных прававых актаў, накіраваных на хуткія рэформы ў найбольш важных для суверэнітэта і незалежнасці Беларусі сферах грамадскага жыцця. Гэтыя праекты неабходны для стварэння яснай і моцнай альтэрнатывы дзеючай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай мадэлі, якая перажывае ў апошнія гады сістэмны крызіс і ўжо не здольная гарантаваць стабільнае развіццё краіны.