У рамках праекту “Урад для народа” падрыхтаваны альтэрнатыўны законапраект аб адукацыі пад рэдакцыяй кандыдата філасофскіх навук Уладзіміра Дунаева.

dunajeu

Праект Закона аб адукацыі падрыхтаваны на аснове вывучэння замежнага вопыту заканадаўчага рэгулявання сістэмы адукацыі. Структура закона набліжана да структуры Закона аб адукацыі Эстонскай Рэспублікі — аднаго з самых удалых нарматыўных актаў Еўропы, які ўлічвае асаблівасці постсавецкай трансфармацыі адукацыі.
У змесце закона улічаны як асобныя элементы беларускага заканадаўства, так і апошні вопыт заканадаўчай дзейнасці ў краінах Еўропы.
Закон аб адукацыі не з’яўляецца версіяй Кодэкса аб адукацыі і мае патрэбу ў дапаўненні адмысловымі законамі: законам аб дашкольнай адукацыі, законам аб сярэдняй адукацыі, законам аб вышэйшай адукацыі, законам аб бесперапыннай адукацыі, законам аб спецыяльнай адукацыі і інш.
Гэта адпавядае практыцы заканатворчай дзейнасці абсалютнай большасці краін.

Запрашаем далучацца да абмеркавання альтэрнатыўнага законапраекта «Аб адукацыі».Вы можаце спампаваць для азнаямлення тэкст законапраекта «Аб адукацыі» (163 Kb) і дасылаць Вашы прапановы на электронны адрас: abcbelarus@gmail.com

Даведка. Праект «Урад для народа» — гэта распрацоўка пакета законапраектаў і іншых нарматыўных прававых актаў, накіраваных на хуткія рэформы ў найбольш важных для суверэнітэта і незалежнасці Беларусі сферах грамадскага жыцця. Гэтыя праекты неабходны для стварэння яснай і моцнай альтэрнатывы дзеючай сацыяльна-эканамічнай і палітычнай мадэлі, якая перажывае ў апошнія гады сістэмны крызіс і ўжо не здольная гарантаваць стабільнае развіццё краіны.