54613

У жніўні — лістападзе 2015 года Інстытутам быў праведзены цыкл публічных лекцый на тэму “Стан і перспектывы развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам”. Удзел у 10 публічных лекцыях прынялі болей за 250 грамадзян у васьмі гарадах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі: Менск (3), Бабруйск, Берасце, Віцебск, Горадня, Гомель, Магілёў і Слонім.

DSC6034-900x598

Мэтай гэтай ініцыятывы з’яўляецца пашырэнне сярод рэгіянальных палітычных і грамадскіх актывістаў ведаў наконт існуючага стану і перспектыў развіцця адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам.

Асноўнымі пытаннямі, на якія лектары паспрабавалі даць адказ, з’яўляюцца:

— У якой кропцы зараз знаходзяцца зносіны паміж Беларуссю і ЕЗ?

— Якія прычыны мае ў цэлым сціплы стан адносін паміж Беларуссю і ЕЗ?

— Як і пры якіх умовах могуць змяніцца адносіны паміж Беларуссю і ЕЗ?

— Роля грамадзянскай супольнасці ў наладжванні адносін паміж Беларуссю і ЕЗ?

Публічныя лекцыі “Стан і перспектывы адносін паміж Беларуссю і Еўразвязам” запланаваны ў 2016 годзе. Сачыце за абнаўленнямі на нашым сайце для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемствах.