У Мінску прайшлі прэзентацыя і абмеркаванне законапраекту “Аб абароне Рэспублікі Беларусь”, арганізаваныя “Інстытутам развіцця і сацыяльнага рынку” (зарэгістраваным у Літве) і аргкамітэтам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі.0

Распрацаваў законапраект кіраўнік Андрэй Паротнікаў, рэцэнзэнтамі выступілі падпалкоўнік запаса, аўтар “Беларуска-расейскага вайсковага слоўніка” Станіслаў Суднік, адзін з заснавальнікаў Беларускага Згуртавання Вайскоўцаў Алесь Станкевіч і ваенны аглядальнік, гісторык Алесь Гелагаеў.

3
У абмеркаванні прынялі ўдзел афіцэры запасу Леанід Спаткай, Георгій Салаўёў, Алег Аксёнаў, Алег Волчак, аглядальнік Аляксандр Алесін, кіраўнікі абласных радаў аргкамітэту БХД Таісія Кабанчук і Павел Пракаповіч, сустаршыні аргкамітэту БХД  Віталь Рымашэўскі, Павел Севярынец  і іншыя.

Дырэктар Інстытуту Зміцер Кухлей падкрэсліў выключную значнасць і неабходнасць гэтага законапраекта для стварэння сапраўдных умоў для нацыянальнай бяспекі Беларусі: «Асаблівая запатрабаванасць гэтага дакумента ўзнікла разам з ростам нестабільнасці ў нашым рэгіёне пасля пачатку канфлікту ва Украіне«.

Законапраект “Аб абароне” – адзін з 10-ці ключавых праектаў рэформаў “Урад для народа” (сістэма правасуддзя, фінансы, культура, адукацыя, войска, інфармацыя, мэдыцына, ЖКГ, пенсійная сістэма, энэргетыка), мэта якіх – рашучыя перамены і абарона незалежнасці Беларусі.