14 сакавіка 2019 года ў Менску Інстытут развіцця і сацыяльнага ў Беларусі і Ўсходняй Еўропе і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая правялі канферэнцыю «Патэнцыял і перспектывы развіцця арганічнай сельскай гаспадаркі ў Беларусі». Канферэнцыя праводзілася ў партнерстве з Пасольствам Велікабрытаніі ў Беларусі і ўстановай «Цэнтр экалагічных рашэнняў».

У гэтым форуме прынялі ўдзел вытворцы арганічнай прадукцыі, прадстаўнікі міністэрстваў, Акадэміі навук РБ, навучальных устаноў, міжнародных арганізацый і міссій еўрапейскіх дзяржаў у Беларусі, грамадскіх арганізацый — агулам каля ста ўдзельнікаў.

Асноўнай падзеяй канферэнцыі стала прэзентацыя тэзісаў Канцэпцыі нацыяльнальнай праграмы «Падтрымка вытворцаў арганічнай прадукцыі: Перадумовы, стан і перспектывы развіцця арганічнай сельскай гаспадаркі ў Рэспубліцы Беларусь», падрыхтаванай канд. с.-г. навук Любамірам Клепачам, спецыялістам па арганічных сельскай гаспадарцы «Цэнтра экалагічных рашэнняў».

Удзельнікі канферэнцыі таксама прынялі рэзалюцыю і запачаткавалі Грамадскую раду для падтрымкі развіцця арганічнай вытворчасці ў Беларусі.