Рэйтынгі ўсіх палітычных партыяў (найбольшы – 2,6 %), апублікаваныя нядаўна Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук, знаходзяцца ў межах статыстычнай хібнасці, заўважыў у праграме «Размова дня» тэлеканала Белсат палітолаг Зміцер Кухлей.

Іншая справа – ці можна давяраць афіцыйнай сацыялогіі, але што стаіць за задумай паказаць непапулярнасць палітпартыяў менавіта цяпер?

Зміцер Кухлей адзначае: разам з тым сацыёлагі давялі, што амаль палова рэспандэнтаў лічыць, што, у прынцыпе, партыі патрэбныя.

Гэтыя дадзеныя працуюць на «запыт часткі кіроўнай эліты развіваць партыйную сістэму» і стварыць «партыю ўлады», кажа палітолаг.

Нагадаем, якраз цяпер прапрэзідэнцкае аб’яднанне «Белая Русь» зноў пачало актыўна падымаць пытанне аб пераўтварэнні ў партыю.

Але каго дураць лічбы гэтага сацыялагічнага апытання – народ ці прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку?

Адказы шукайце ў поўным выданні праграмы «Размова дня» Уладзіміра Мацкевіча са Зміцерам Кухлеем.