Субсідыярнасць – арганізацыйны, прававы і палітычны прынцып, які азначае рашэнне задач на максімальна нізкім узроўні.

Субсідыярнасць у шырокім сэнсе – гэта надзяленне уладай самага ніжняга звяна інстытуцыйнай іерархіі. Прынцып субсідыярнасці склаўся ў каталіцкай сацыяльнай тэорыі (КСТ), але падобныя прынцыпы можна знайсці і ў кальвінізме. Субсідыярнасць ў КСТ прызначалася, з аднаго боку, для абмежавання ўплыву ўрада і падтрымкі і абароны прыватных інстытутаў, у тым ліку і самой царквы, а з другога боку, для пацверджання правамернасці ролі самога ўрада. Гэтыя ўяўленні складалі частку ўяўленні пра грамадства ў цэлым як арганізма з уласцівай яму іерархіяй органаў. Пазней субсідыярнасць выкарыстоўвалася ў некаторых федэральных або блізкіх да іх палітычных сістэмах.

Прынцып субсідыярнасці лагічна абгрунтоўвае размеркаванне паўнамоцтваў паміж рознымі ўзроўнямі кіравання. Там, дзе гэта магчыма, паўнамоцтвы спачатку падаюцца самым ніжэйшага звяна кіравання; і толькі ў тым выпадку, калі задача не можа быць імі належным чынам вырашана, яна перадаецца «вышэй». Менавіта такая канцэпцыя найбольш падыходзіць для палітычных сістэм Нямеччыны, Швайцарыі і Еўрапейскага Саюза.

Рашэнні, якія аказваюць ўплыў на атмасферу Зямлі, неабходна прымаць на міжнародным узроўні. Рашэнні, якія закранаюць стандарты бяспекі транспартных сродкаў, варта прымаць на нацыянальным, а магчыма, і наднацыянальным узроўні. Асноўныя аргументы на карысць субсідыярнасці заключаюцца ў наступным: па-першае, зараз прымаецца так шмат рашэнняў, што цэнтр не павінен ўгразнуць ў дэталях; па-другое, існуюць нацыянальныя і лакальныя адрозненні ва узроўні даходу, традыцыях і сацыяльных устаноўках, так што агульныя, ледзь прыкметныя ў адных раёнах агульнапрынятыя звычаі, у іншых будуць лічыцца абуральнымі і непрымальнымі.

Прынцып субсідыярнасці як прававы прынцып. Гаворка ідзе пра абарону асобнага чалавека ці малых груп ад апекі з боку вышэйшых інстанцыяў. Тут прынцып забяспечвае права на ўласную эканамічную, палітычную і іншую ініцыятыву і, тым самым, на ўласную адказнасць за свае дзеянні. Гэта датычыцца не толькі асобы, але і малых суполак (сям’я , прыход , суседзі і аб’яднанні). Важнай тэмай пры гэтым становіцца камунальная самакіраванне, тарыфная аўтаномія і свабода абяднання.

Субсідыярнасць як сацыяльны прынцып. Пад гэтым маецца на ўвазе тое, што вышэйстаячая інстанцыя або арганізацыя можа ўмяшацца толькі ў тым выпадку, калі асобная або малая абшчына па нейкай прычыне не ў стане працяглы час выконваць сваю задачу. У апошнім выпадку вышэйшая інстанцыя павінна адразу ж адыходзіць на другі план, калі ніжэйшая інстанцыя зноў у стане функцыянаваць. Гэта можна назваць дапамогай для самадапамогі. Як сацыяльны прынцып субсідыярнасць пераплятаецца з паняццем салідарнасці і дапамагае разуменню сэнсу і задачы любой абшчыны: ствараць умовы для таго, каб у рамках грамадскай задачы яе чальцы развівалі сваю асобу і вялі па -чалавечы багатае жыццё.

Прынцып субсідыярнасці ставіць чалавечую асобу ў цэнтр працэсу прыняцця кожнага рашэння, у выніку чаго абшчына становіцца бліжэй да чалавека і яго праблем і тым самым заяўляе пра прыярытэт малых жыццёвых кругоў перад ананімнымі буйнымі суполкамі.

Больш падрабязна: Нойхауз Н. — Ценности христианской демократии — 2005 (с. 48 – 57).