Крыніцы хрысціянскай дэмакратыі

Хрысціянская дэмакратыя мае тры галоўныя крыніцы сваёй ідэалогіі, да якіх адносяцца сацыяльная дактрына царквы, хрысціянская філасофія і арганічнае вучэнне пра дэмакратыю.

Сацыяльная дактрына царквы – маецца на ўвазе каталіцкай, пратэстанцкай, праваслаўнай. Нягледзячы на тое, што хрысціянская дэмакратыя з’яўляецца аўтаномным ад царквы палітычным рухам, пазіцыя царквы па пэўным пытаннях палітычнага жыцця з’яўляецца важнай і выступае ў якасці арыенціра хрысціянска-дэмакратычнымі партыямі. Пазіцыі асобных плыняў хрысціянскага веравучэння па палітычным пытанням могуць адрознівацца адзін ад аднаго. Аднак па важным пытанням грамадскага жыцця назіраецца пэўны кансэнсус, які базуецца вакол выканання традыцынай маралі і каштоўнасцяў.

Хрысціянская філасофія мае вялікі ўплыў на фармаванне ідэалогіі хрысціянскай дэмакратыі асабліва ў той частцы, дзе разглядаюцца палітычны аспект рэлігійнасці, хрысціянскія асновы палітычнага ладу і палітычнай этыцкі. Да такіх філасофскіх накірункаў адносяцца перадусім персаналізм і неатамізм.

Арганічнае вучэнне пра дэмакратыю прадугледжвае абарону правоў асобы, адносна абмежаваную ролю дзяржавы (якая пры гэтым павінна выконваць сацыяльныя функцыі), ідэалагічны і сацыяльны плюралізм.