У ідэалагічным спектры Еўропы хрысціянская дэмакратыя займае месца ў правым цэнтры і найбольш блізкая кансерватызму. На думку некаторых тэарэтыкаў хрысціянская дэмакратыя і кансерватызм уяўляюць сабой адзіны буйны ідэялагічны комплекс, хаця безумоўна і маюць свае адрозненні. Дадзенае ўяўленне грунтуецца на тых абставінах, што практычная палітыка, якую рэалізуюць і кансерватары, і хрысціянскія дэмакраты амаль не адрозніваецца па ключавых пытаннях. Акрамя пэўных ідэалагічных супадзенняў, рэальная палітычная практыка ў Заходняй Еўропе паставіла многія хрысціянска-дэмакратычныя партыі на шлях паступовай інтэграцыі с кансерватарамі для пашырэння сваёй сацыяльнай базы і ўплыву. Кансерватары і хрысціянскія дэмакраты таксама актыўна супрацоўнічаюць на ўзроўні агульнаеўрапейскай палітыкі – у Еўрапарламенце. Хрысціянскія дэмакраты і кансерватары разам адстойваюць традыцыйныя каштоўнасці ў еўрапейскай палітыцы, што робіць іх натуральнымі хаўруснікамі.