Злучаныя Штаты Амерыкі ад моманту свайго заснавання ў канцы XVIII ст. і на працягу ўсёй сваёй гісторыі былі і застаюцца хрысціянскай па духу дзяржавай. Гэта праяўлялася не толькі ў следаванні хрысціянскай веры, але і амерыканская дзяржаўнасць утрымлівае шмат хрысціянскіх сімвалаў. Напрыклад, на доларах ЗША змешчаны дэвіз “In God We Trust” (На Бога мы спадзяёмся”), які ўпершыню быў выкарыстаны пры чыканцы манеты наміналам 2 цэнты ў 1864 годзе, а з 1956 году з’яўляецца нацыянальным дэвізам ЗША. Ідэя Бога і адданасць яму амерыканцаў прысутнічае і ў нацыянальным гімне ЗША. Першы прэзідэнт ЗША Джордж Вашынгтон пасля прамовы прысягі паклаў руку на Біблію і прамовіў: “І дапаможа мне Бог”. Гэтая традыцыя замацавалася і прэзідэнты ЗША пры ўступленне на пасаду пасля прамовы тэксту прысягі звяртаюцца са словамі да Бога.

Нягледзячы на такую выразную хрысціянскую традыцыю, у ЗША доўгі час не існавала ўласна хрысціянска-дэмакратычных партыяў. Прычынай таму з’яўляецца тое, што хрысціянская дэмакратыя як палітычная ідэалогія ўзнікла ў канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., а фармаванне палітычных партыяў і партыйнай сістэмы ў ЗША адбывалася ў першай палове ХІХ ст.
У ЗША выбары ў Палату прадстаўнікоў Кангрэсу адбываюцца па мажарытарнай сістэме простай большасці, калі ўся краіна падзелена на выбарчыя акругі, насельніцтва якіх абірае сваіх прадстаўнікоў. Такая сістэма вядзе да двухпартыйнасці і такое становішча з’яўляецца вельмі ўстойлівым, пры якім дзве партыі папераменна маюць большасць у Кангрэсе і ўплываюць на дзяржаўную палітыку. Такімі партыямі ў ЗША з’яўляюцца Дэмакратычная і Рэспубліканская партыі. З’яўленне трэцый партыі на палітычным алімпе пры такой сістэме тэарэтычна магчыма, але гэта займае шмат часу і сведчыць пра сурьёзныя змены ў грамадстве. Між тым у ЗША існуюсь таксама невялікія партыі як, напрыклад, Канстытуцыйная партыя, Лібертарыянская партыя, Партыя зялёных і іншыя партыі, але ўплыву на палітыку на нацыянальным узроўні яны не аказваюць.

У ЗША рабіліся спробы стварыць хрысціянска-дэмакратычныя партыі, як у Еўропе і Лацінскай Амерыцы, але з-за двухпартыйнасці такія спробы заставаліся малапаспяховымі. Хрысціянска-дэмакратычны саюз Злучаных Штатаў Амерыкі быў заснаваны ў 2007 годзе, ХДС вызнае сябе, з аднаго боку, як кансерватыўная ў маральных і культурных пытаннях партыя, а з другога боку, як прагрэсіўныя ў эканамічных і сацыяльных пытаннях.

Хрысціянска-дэмакратычны саюз ЗША выступае супраць абортаў, падтрымлівае універсальную сістэму аховы здароўя ў ЗША праз фінансаванне дзяржавай сістэмы аховы здароўя. ХДС таксама падтрымлівае самадастатковасць нацыянальнай энергетыкі і больш справядлівыя прагрэсіўныя падатковыя стаўкі з тым, каб дасягнуць мэты збалансаванага бюджэту без змяншэння сацыяльных выдаткаў або павышэння падаткаў для сярэдняга класа.

На сённяшні дзень у ЗША кансерватызм і хрысціянская традыцыя шчыльна спалучаны ў межах Рэспубліканскай партыі ЗША, якая выступае ў абарону традыцыйных каштоўнасцяў, супраць гомасэксуальных шлюбаў і абортаў.