ХРЫСЦІЯНСКА-ДЭМАКРАТЫЧНЫЯ ПАРТЫІ, ЯКІЯ ЎЗНІКЛІ Ў БЕЛАРУСІ ПАСЛЯ ПАДЗЕННЯ САВЕЦКАЙ СІСТЭМЫ?

Падчас існавання СССР уся ўлада ў краіне належала адной палітычнай партыі – Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС). У савецкай дзяржаве былі забаронены любыя іншыя палітычныя партыі. Аднак 14 сакавіка 1990 года быў адменены 6 арт. Канстытуцыі СССР, які замацоўваў кіруючую ролю КПСС. Гэта адкрыла шлях да ўтварэння іншых палітычных сіл. Першай палітычнай партыяй у Беларусі стала Нацыянальна-дэмакратычная партыя Беларусі.

У 1990 – я гады ўзнiкла адразу некалькi хрысцiянска-дэмакратычных партыяў: Беларуская Хрысцiянска-Дэмакратычная Злучнасць, Хрысцiянска-Дэмакратычны Выбар, Беларуская Хрысцiянска-Дэмакратычная Партыя. Праўда, спрабуючы заняць палiтычную нiшу, гэтыя партыйныя ўтварэннi не здолелi здабыць шырокай падтрымкi вернiкаў ды патрыётаў i засталiся хутчэй знакам запатрабаванасцi самой хрысцiянска-дэмакратычнай iдэi ў Беларусi. Усе гэтыя партыі мелі невялікі аўтарытэт у грамадстве, былі малалікімі і заканамерна зніклі. Ніводная з гэтых хрысціянска-дэмакратычных партыяў не прайшла перарэгістрацыі ў 1999 годзе і, як вынік, усе яны спынілі сваё існаванне.