Інстытут развіцця дэмакратыі і сацыяльнага рынку (IDSM) распачаў праект «Правы цэнтр». У межах дадзенага праекту намі плануецца некалькі кірункаў дзейнасці, у прыватнасці, падрыхтоўка навучальных і метадычных выданняў, збор матэрыялаў па правацэнтрысцкіх дактрынах, адукацыйныя мерапрыемствы і кансультаванне грамадска-палітычных структур правацэнтрысцкай скіраванасці.

Першым этапам у рэалізацыі дадзенага праекту з’яўляецца выданне мультымедыйнага зборніка матэрыялаў па хрысціянскай дэмакратыі — «Хрысціянская дэмакратыя: ідэалогія, гісторыя і сучаснасць». Ідэалогія хрысціянскай дэмакратыі з’яўляецца адной з найбольш паспяховых грамадска-палітычных сістэмаў ідэяў у другой палове ХХ ст. Хрысціянская дэмакратыя непасрэдна паўплывала на развіццё заходніх дэмакратыяў, росквіт іх эканомік, і пасля падзення сацыялістычнага блоку прабівае сабе шлях ва Ўсходняй Еўропе.

У мультымедыйным дыску змяшчаюцца матэрыялы пра асноўныя ідэалагічныя палажэнні хрысціянскай дэмакратыі, разглядаецца гісторыя станаўлення і развіцця гэтай ідэалогіі. Асобны раздзел прысвечаны хрысціянскай дэмакратыі ў Беларусі. У мультымедыйным дыску праведзены тэксты і дакументы па хрысціянскай дэмакратыі, сацыяльнай рэнкавай гаспадарцы і змешчаны даведнік асноўных паняццяў і асобаў, якія спрычыніліся да развіцця гэтай ідэалогіі.  Частка матэрыялаў з мультымедыйнага дыску прадстаўлена на сайце Інстытута.

  1. Гісторыя хрысціянскай дэмакратыі
  2. Ідэалогія хрысціянскай дэмакратыі
  3. Хрысціянская дэмакратыя ў сучасным свеце
  4. Адраджэнне хрысціянскай дэмакратыі ў сучаснай Беларусі
  5. Даведнік
  6. Бібліятэка
  7. Мультымедыя