Інстытут развіцця дэмакратыі і сацыяльнага рынку ў супрацы з ГА «Еўрапейскі Рух Украіны», пры падтрымцы Прадстаўніцтва Фонду Конрада Адэнаўэра ва Украіне, аб’яўляе аб пачатку рэалізацыі праекта «Беларуска-украінская ініцыятыва «Новае лідарства для Усходняй Еўропы».

Мэта гэтай ініцыятывы — пашырэнне беларускай і ўкраінскай сеткі лідараў грамадскай думкі ў падтрымку дэмакратычнага курсу краін, наладжванне цесных сувязяў паміж беларускай і ўкраінскай грамадзянскай супольнасцю. Мяркуецца, што ў яе ўвойдуць прадстаўнікі новай хвалі палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, валанцёраў.

Камандай праекта на конкурснай аснове будзе адабрана 30 удзельнікаў (15 удзельнікаў з Беларусі і 15 удзельнікаў з Украіны), для якіх на працягу 3-6 мая 2018 будзе арганізавана:

  • канферэнцыя «Беларусь і Україна — на шляху да квітнеючай і бяспечнай будучыні» (3 траўня),
  • трохдзённы семінар у фармаце «трэнінг для трэнераў» (4-6 траўня).

Семінар будзе прысвечаны перш за ўсё стварэнню каманды і запуску камунікацыі паміж удзельнікамі, з наступным пашырэннем сеткі. Будуць арганізаваны розныя прэзентацыі, лекцыі, трэнінгі і інш.

На працягу навучання ўдзельнікі атрымаюць веды і практычныя навыкі па пытаннях унутранай і знешняй палітыкі абедзвюх краін, адносін з ЕС, ЗША і інш. Адбудзецца абмен досведам па рэфармаванню, барацьбе з карупцыяй, рэалізацыі грамадска-значных праектаў. У рамках праекту мяркуецца ўдзел у якасці спікераў і трэнераў лепшых айчынных і замежных экспертаў, замежных і ўкраінскіх дыпламатаў, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў. Прыкладна 50% часу ў рамках праекта будзе прысвечана трэнінгам і практычным заняткам па кіраванню рэпутацыяй, фармаванню палітыкі і прыняццю рашэнняў, правядзенню перамоў, аратарскім майстэрстве і інш. Астатнія — дэбаты, прэзентацыі і навучальныя візіты ў органы дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання.

Да ўдзелу ў праекце запрашаюцца грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 21 да 50 гадоў, якія дасягнулі поспехаў у палітыцы, грамадскай дзейнасці, журналістыцы, бізнэсе, юрыспрудэнцыі і / або іншых сферах.

Для таго, каб стаць кандыдатам для ўдзелу ў праекце неабходна запоўніць анкету —  https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScQLHvjAEsRay7_3pyiV7QEmKQvLf-ElJiWK1vwkhEtVuL7tg/viewform?c=0&w=1 да 20 красавіка 2018

Пра вынікі адбору ўдзельнікаў будзе паведамлена да 22 красавіка 2018 года.

Арганізацыйныя пытанні:

  • Выдаткі (пражыванне, харчаванне, кошт лекцый і матэрыялаў) бяруць на сябе арганізатары.
  • Транспартныя выдаткі — пакрываюць арганізатары.
  • Асноўная мова праекта — руская.

Дадатковую інфармацыю аб праекце можна атрымаць на нашай старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook — https://www.facebook.com/idsmbee/ або напісаўшы нам на электронны адрас — abcbelarus@gmail.com.