Удзельнікі першага двухдзённага семінара Школы палітычнага актывізму

Удзельнікі першага двухдзённага семінара Школы палітычнага актывізму ІІ

Напрыканцы чэрвеня 2015 года адбыўся першы двухдзённы семінар у рамках адукацыйнага праекту “Школа палітычнага актывізму для беларускіх рэгіянальных палітычных лідараў” . Удзел у ім прынялі 32 чалавека з усіх абласцей і сталіцы.

Асноўнай мэтай практычнага семінара з’яўлялася ўмацаванне патэнцыялу лідараў правацэнтрысцкіх партый для правядзення палітычных кампаній, заснаваных на абмеркаванні актуальных рэформаў у эканамічнай палітыцы, сацыяльнай бяспекі і жыллёва-камунальных паслуг.

School_1

 

Палітычныя актывісты атрымалі навыкі і веды ў рэальным падзеле паўнамоцтваў паміж рознымі дзяржаўнымі інстытутамі і узроўнямі кіравання і самакіравання. Гэта павінна садзейнічаць іх  магчымасцям паўплываць на працэс прыняцця рашэнняў шляхам арганізацыі інфармацыйна-прапагандысцкіх кампаній на мясцовым узроўні.

School_2

Даведка. У 2014 годзе Інстытут развіцця і сацыяльнага рынку распачаў адукацыйны праект “Школа палітычнага актывізму для рэгіянальных палітычных лідараў Беларусі” . Доўгатэрміновай мэтай гэтай ініцыятывы з’яўляецца падрыхтоўка высокакваліфікаваных мэнэджэраў і лідараў правацэнтрысцкіх партый і арганізацый у сферы палітычнай камунікацыі, планавання кампаній і папулярызацыі альтэрнатыўных мадэляў сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.